Пасьля доўгіх пакутаў і чаканьня "Калі ж гэтая галерэя “Ў”жо адчыніцца і чаму мне туды нельга", учора менскі бамонд нарэшце выпаўз патрэсьці шчупальцамі ў былы прыёмны пункт шклатары (той, што на пл.Перамогі за за тралейбусным дэпо). Цяпер у ціхім дворыку ў цэнтры (пр. Незалежнасьці 37а) ня спаць бабцям на лавах і не бухаць моладзі на тых жа сядалішчах. Баста, здэхлі спакой і млявасьць! Як сьвяткавалі народзіны культавага месца – глядзім далей.