Вообразите себе жизнь без смерти. От отчаяния каждый день мы пытались бы себя убить.
Інфармацыйная камісія КХП-БНФ

Улётка: Крымінальны кодэкс высьвятляе дзейнасьць А. Лукашэнкі

04.12.05, 10:15

вэрсія для друку



--------------------------------------------------------------------------------



Адзнаку дзейнасьці А.Лукашэнкі дае Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Дастаткова параўнаць гэтую дзейнасьць з артыкуламі кодэксу і адразу высьвятляецца яе злачынная сутнасьць, накіраваная супраць грамадзянаў і дзяржавы.



Галоўны крымінал у наступным:



І. Антыканстытуцыйная дзейнасьць па стварэньні так званай «саюзнай дзяржавы», незаконнае падпісаньне 8 сьнежня 1999 года дагавора аб стварэньні «саюзнай дзяржавы». Гэтае злачынства вядзе да таго, што распараджацца жыцьцём, тэрыторыяй і ўласнасьцю беларусаў зноў будзе расейскі чынуша, якому пляваць на нашыя інтарэсы. Ужо цяпер расейскія генэралы лічаць нашу тэрыторыю сваім «непатапляемым авіяносцам», пляцоўкай «падскоку» іхных стратэгічных самалётаў зь ядзернымі бомбамі на барту. Мала нам Чарнобылю? Нехапала, каб гэтае старое ламачча зь ядзернай атрутай ляснулася на нашу зямлю (вядомая «надзейнасьць» рускай тэхнікі, усе памятаюць падлодку «Курск»). Такая незаконная дзейнасьць Лукашэнкі падпадае пад артыкулы крымінальнага кодэксу:



- Артыкул 356. Здрада дзяржаве.



- Артыкул 424. Злоўжываньне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.



- Артыкул 426. Перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў.



- Артыкул 357. Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады.



- Артыкул 361. Заклікі да зьвяржэньня або зьмены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь або зьдзяйсненьню злачынстваў супраць дзяржавы.



читать дальше