Спадары і спадарыні, хлопцы ды дзяўчаты
Напэўна ні для каго не навіна, што на Тузіне гітоў праходзіць галасаванне за гіт году. Канешне, гэта справа густу ды іншых перакананняў, але я прапаную вам падтрымаць гурт IQ48. Такім чынам можна правесці своеасаблівы флэшмоб і аддаць перамогу гурту з паказчыкам інтэлекту, пры якім немагчыма хлусіць.
Што рабіць вырашае кожны, але штодня я, згодна сваім музычным сімпатыям, буду аддаваць свой голас за гэты гурт і спадзяюся на вашу падтрымку.
Пашырэнне ідэі вітаецца