Наступнае прапаноўваю фанатам футболу і беларускай мовы адначасова. Чаго толькі людзі не робяць...

Хутка чарговы чэмпіянат сьвету па футболе. Дык запатрабуем БТ каб трансявала яго па-беларуску. Кожны з вас можа ўнесьці своё ўкладаньне ў змаганьне за беларускасьць. Такім чынам, напішышы сам і парай сябрам напісаць ліст на БТ /адрас: Дырэкцыя спартовага вяшчання, Белтэлерадыёкампания, вул. Макаёнка,9, Минск, 220807/ з наступным тэкстам: / Дырэктару Дырэкцыі спартовага вяшчання Герстэну Барысу Ізідоравічу, Загадчыку аддзелам тэлекаментатараў Навіцкаму Уладзіміру Мікалаевічу Ивановіча І.І./вашае імя, можна й несапраўднае/ адрас: /ваш адрас, можна й несапраўдны/ Паважаныя Барыс Ізідоравіч і Уладзімір Мікалаевіч, Дазвольце падзякаваць вам за сыстэматычнае пашырэнне спартовага вяшчання на каналах БТ і ЛАД; да таго, варта адзначыць правільнасць выбару актуальных спаборніцтваў. У той жа час, вельмі засмучвае амаль суцэльная адсутнасць беларускай мовы падчас каментараў гэтых спаборніцтваў. Пры гэтым, дазвольце Вам нагадаць, што беларуская мова з’яўляецца дзяржаўнай мовай Беларусі, якую, згодна апошняга перапісу, лічаць сваёй адзінай роднай мовай 76% насельніцтва краіны. Мне з прыемнасцю стала вядома, што чарговы чэмпіянат Свету па футболе гэтаксама будуць паказваць Вашыя каналы. З гэтай нагоды, я звяртаюся да Вас з прапановай рабіць каментары гэтых, а таксама ўсіх іншых спартовых спаборніцтваў, што транслюе Ваша кампанія, на нашай з Вамі роднай беларускай мове. Загадзя ўдзячны, /вашае імя/" /ваша подпись/ / БТ па законе аб зваротах грамадзянаў абавязана ў кожным выпадку даць пісьмовы адказ. Калі нас будзе дзясяткі тысячаў - БТ можа зломіцца і пакажа футбол па-беларуску. Але, усё-роўна, гэта толькі пачатак. Хутка гэткім спамам ды іншымі акцыямі мы будзем разам змагацца з уладай пакуль не пераможам. Дык будзем разам!



стырила отсюда:я нарадзіўся тут

(http://diary.ru/~dzemidovich/)

извините, челоффские сцылки делать не умею((